?

Log in

Споры об истории бывают двух видов. Одни касаются чисто научных вопросов; в них участвуют историки-профессионалы и наиболее продвинутые любители. Их цель – установить научную истину; но когда на кону чья-то репутация, разговор может идти жестко. Следить за такими дискуссиями очень увлекательно, однако это требует определенной подготовки. Широким массам это не интересно.

Другое дело, когда история смыкается с политикой. Тут трудно быть равнодушным. Общество делится на политические группы, и у каждой свой взгляд на прошлое. Люди остро реагируют, если кто-то посягает на их идентичность. Научная истина в таких случаях отступает на задний план. Гораздо важнее защитить от нападок линию партии. В результате баталии длятся из года в год, с одним и тем же набором аргументов – стороны не слушают друг друга.
Читать далее…Collapse )

(Заканчэнне. Папярэдняя частка тут)

Новае падарожжа

Пасля сустрэчы ў 1618 г. Шамплейн адпусціў Бруле з абяцаннем, што той працягне вандроўкі па рэгіёну. Найперш яго цікавілі чуткі пра вялікі вадаём на захад ад воз. Гурон. Па падліках Шамплейна, гэта мог быць праход у Ціхі акіян. Ён чакаў, што Бруле здабудзе для яго больш дакладныя звесткі.
Чытаць далейCollapse )

(Працяг. Пачатак тут)

Зіма ў Гуроніі

Падарожжа назад таксама не абышлося без прыгодаў. Спачатку ўсё ішло добра. На беразе Антарыа гуроны знайшлі свае каноэ там, дзе іх пакінулі. Вось быў бы канфуз, калі б іракезы знішчылі чоўны!

Індзейцы перабраліся на паўночны бераг. Цяпер яны рушылі назад у сваю краіну. Шамплейн прасіў, каб яго суправадзілі ў Квебек. І тут сталі ўзнікаць замінкі, адна за адной. Спачатку ніхто не хацеў ісці з ім. Потым, калі ў рэшце рэшт знайшліся чацвёра праваднікоў, аказалася, што няма лішняга каноэ. Шамплейн адчуваў, што гэта ўсё зачэпкі, а на самой справе гуроны проста не хочуць яго адпускаць. Яны ўсё робяць для таго, каб ён перазімаваў разам з імі.
Чытаць далейCollapse )

Першыя звесткі аб велізарных вадаспадах на воз. Антарыа прыйшлі ў Еўропу амаль адразу, як толькі еўрапейцы праніклі ў рэгіён. Галоўную ролю адыгралі тут французы. У 1603 г. у вусце р. Св. Лаўрэнція ўвайшоў французскі карабель. Экспедыцыю ўзначальваў вопытны мараплавец Самуэль дэ Шамплейн, які неўзабаве праславіцца як айцец-заснавальнік Новай Францыі – французскай каланіяльнай імперыі ў Паўночнай Амерыцы. Яе сталіца і галоўны горад – Квебек – паўстане толькі ў 1608 г., а спачатку трэба было сабраць інфармацыю. Шамплейн уступіў у перамовы з мясцовымі плямёнамі. Сярод іншага, ён старанна апытвае іх аб навакольных землях. З іх аповядаў складваецца пэўная карціна. Аказваецца, вялікая рака (Св. Лаўрэнція) выцякае з сапраўднага "мора" (воз. Антарыа). З другога боку ў “мора” ўпадае іншая рака (Ніягара) і на ёй ёсць вялікі вадаспад. Індзейцы не змаглі (альбо не захацелі) перадаць яго веліч і рэальныя памеры – гэта зробяць самі французы, але значна пазней. Тым не менш, першы крок быў пройдзены – Ніягарскія вадаспады (пакуль безыменныя) трапілі на еўрапейскія карты.

Ніягарскія вадаспады на карце Шамплейна 1612 г.


І першая карта належыць, канешне, самому Шамплейну. Бо ён быў не толькі адважны першапраходзец, мараход, жаўнер і адміністратар калоніі, але і выдатны картограф. Па яго картах можна лёгка прасачыць, як эвалюцыянавала ўяўленне еўрапейцаў аб Паўночнай Амерыцы.

А яшчэ ён аказаўся вельмі добрым пісьменнікам. У тую эпоху падарожнік сам апісваў свае прыгоды. Шамплейн не стаў выключэннем. Яго кнігі (найперш “Дзікуны” і “Падарожжы ў Новую Францыю”) – найкаштоўнейшыя крыніцы па гісторыі Канады. Магчыма, яму не хапала высокай вучонасці, але ён паказаў сябе як аўтар праніклівы і назіральны, нават талерантны па мерках свайго часу.

Шамплейн зрабіў адзінаццаць паездак у Новы Свет, асабіста абследваў некаторыя рэгіёны Канады і ЗША, аднак Ніягарскія вадаспады ўбачыць яму так і не давялося. Пройдзе амаль сто гадоў, перш чым еўрапейскі падарожнік – француз, як можна здагадацца – сваімі вачыма зірне на гэты цуд прыроды. Аднак існуе версія, нібыта нашмат раней там пабываў адзін з паплечнікаў Шамплейна. Тут, праўда, усё будуецца на дапушчэннях, бо надзейных доказаў няма. Тым не менш, гісторыя Эцьена Бруле, перакладчыка і агента Францыі ў краіне гуронаў, настолькі цікавая, што яе проста нельга абмінуць увагай.
Чытаць далейCollapse )

Клятва Гарацыяў

Карціна, напоўненая велізарнай энергіяй і сілай, нібыта вырваная маланкай з глыбінь стагоддзяў... Напружаныя фігуры воінаў - плячом да пляча, нага да нагі, як у страі ў разгар бітвы. Рукі, ускінутыя ў грозным рымскім салюце. Халодны бляск клінкоў - і халодная рашучасць у вачах ваяроў, ясна ўсвядомленая гатоўнасць аддаць жыццё за айчыну. Гэта імгненне найвышэйшага эмацыянальнага ўздыму. Сівы патрыярх уздымае мячы перад сабою, каб праз імгненне ўручыць іх сынам – яны ідуць на вайну. Ці не ўзгадвае ён, як сам калісьці ўзяў зброю з рук бацькі? Цяпер эстафету прымае новае пакаленне. Ваяўнічы пафас так захоплівае, што не адразу заўважаеш тры жаночыя постаці, якія ў тузе паніклі ля сцяны. Іх фігуры надаюць карціне прысмак горычы. Жанчыны ведаюць, што нічога ўжо не зменіш, і загадзя аплакваюць загінулых. І толькі маленькі хлопчык выглядвае з-пад матчынай рукі і зачаравана глядзіць на воінаў...

Жан-Луі Давід. Клятва Гарацыяў. 1784 г.


Чытаць далейCollapse )

Праблемы з ірландцамі

Выбух на Уэлэндскім канале, 1900 г.

У ХІХ-ХХ стагоддзях для англамоўнага свету ірландцы былі тым жа, што ўкраінцы і чачэнцы для "рускага свету" зараз – парушальнікамі спакою. У новай серыі пастоў мы пагаворым аб праблемах, якія стваралі прадстаўнікі гэтай цудоўнай нацыі ўсім, каму даводзілася жыць з імі побач.

У адным з пастоў "ніягарскай" серыі я ўжо пісаў, як у 1841 г. невядомыя спрабавалі ўзарваць Уэлэндскі канал паміж азёрамі Антарыа і Эры. Аказваецца, тая спроба была не апошняй. Канал вабіў тэрарыстаў, і праз шэсцьдзесят гадоў гісторыя паўтарылася зноў.

Уэлэндскі канал – важнейшая транспартная артэрыя Вялікіх азёраў. Гэта можна ўбачыць, зірнуўшы на карту. На першы погляд, у ім няма вялікай патрэбы. Здаецца, прырода сама адкрыла караблям шлях у глыб Паўночнай Амерыкі. З Атлантычнага акіяна яны трапляюць у Гудзонаў заліў, затым, па р. Св. Лаўрэнція – у возера Антарыа, далей Эры, Гурон, Мічыган і Вялікае. Але ёсць адна праблема: на шляху з Антарыа ў Эры ўстаюць Ніягарскія вадаспады. Да пач. ХІХ ст., пакуль паток падарожнікаў і грузаў быў невялікі, лодкі праз небяспечнае месца перацягвалі волакам. Але ў індустрыяльную эпоху гэты варыянт ужо не праходзіў. Рашэннем праблемы стаў Уэлэндскі канал, пракладзены канадцамі паралельна рацэ. Вялікія караблі і баржы спакойна ішлі ад шлюза да шлюза, а ўнутраныя раёны ЗША і Канады атрымалі прамы доступ да акіяна.

Вялікія азёры


Уэлэндскі канал (сучасная карта)


Увечары 21 красавіка 1900 г. на станцыі Торальд (правінцыя Антарыа, Канада) сышлі два непрыкметныя мужчыны. У кожнага ў руцэ быў вялікі сакваяж. Яны спакойна прайшлі да канала і спыніліся каля шлюза №24. З дапамогай вяровак мужчыны прымацавалі свае сакваяжы да варот з абодвух бакоў шлюзавой камеры, падпалілі бікфордавы шнуры і кінуліся прэч. У 7 гадзін вечара прагрымелі два моцныя выбухі.
Чытаць далейCollapse )

Мілая сястрыца

"Я няшчасная грэшніца, і я сама вінаватая, што Гасподзь пакінуў мяне ў вар'яцтве майго сэрца, за што я цяпер асуджана памерці. У тых абставінах, што прывялі мяне да горкай смерці, я не магу не бачыць Яго гнеў супраць мяне. Па Яго волі споўнілася тое, як Ён сказаў: "Услед за грэшнікамі ідзе зло!" Вось чаму я пакорліва прашу дазволіць мне пакаяцца ў сваіх грахах перад Госпадам і ўсім светам – і найперш прызнацца ў маім крывавым ліхадзействе..."

Элізабэт Эмерсан была павешана 8 чэрвеня 1693 г. у Бостане. Звычайная, нічым не прыкметная жанчына, яна здзейсніла тыповае для той эпохі злачынства. Няма ніякай асаблівай прычыны, чаму яе імя павінна было застацца ў гісторыі. Ёй, калі можна так сказаць, пашанцавала: адзін папулярны святар звярнуў на яе ўвагу, каб зрабіць з яе прыклад для сваёй паствы. Яшчэ ў Элізабэт аказалася знакамітая сястра, і гэта таксама падагравае інтарэс даследчыкаў да няшчаснай кабеты. Што да мяне, то я проста хачу паказаць лёс жанчыны, у якой з самага пачатку ўсё ў жыцці не задалося. Гэта будзе такая кароткая замалёўка, ілюстрацыя нораваў, панаваўшых у Новай Ангіі ў канцы XVII стагоддзя. Я не збіраюся рабіць тут ніякіх генеральных высноваў, шукаць мараль ці праводзіць паралелі з сучаснасцю. Чытачы ў стане зрабіць гэта самі. Для меня ж гэта проста адзін канкрэтны выпадак, адна канкрэтная біяграфія – і нічога большага.

***

Элізабет Эмерсан нарадзілася 26 студзеня 1665 г. у горадзе Хэйврыл, штат Масачусецс, у сямʼі Майка і Ганны Эмерсан. Яна стала іх шостым дзіцём, а ўсяго іх будзе пятнаццаць (нармальны ўзровень нараджальнасці для тагачасных пурытанаў), але толькі дзевяць з іх дажыве да падлеткавага ўзросту (таксама норма тых часоў). Сямʼя Эмерсанаў нічым не выдзялялася на фоне іншых гараджан; у Хэйврыле яны жылі ўжо даўно, бацька рэгулярна абіраўся на розныя гарадскія пасады - канстэбля, у калегію прысяжных і т.д. Што датычыць матэрыяльнага становішча, Эмерсаны не былі ані надта беднымі, ані заможнымі.
Чытаць далейCollapse )

Уцёкі Саламона Мосбі: павучальная гісторыя са шчаслівым фіналам



Чым вабіла Ніягара ў ХІХ ст. амерыканскіх неграў, як дабрабыт плантатараў залежыў ад канакрадства, і калі здарыўся першы канадскі “афрамайдан” – пра ўсё гэта чытайце ў новым эпізоде нашай эпапеі.



У першай палове ХІХ ст. на Ніягару пачалі з’яжджацца тысячы турыстаў, каб убачыць знакамітыя вадаспады. Але была яшчэ адна катэгорыя людзей, каму не цярпелася сюды патрапіць. Нават больш: апынуцца на Ніягары было для іх самай запаветнай марай. За ракой для іх пачынаўся сусвет свабоды.


Істмэн Джонсан. Бегства ў свабоду. 1863 г.


Чытаць далейCollapse )

Бенджамін Лет, Public Enemy

(Пачатак тут)


Калі Уільям Джонстан спаліў брытанскі параход, ён казаў, што помсціў за “Кэралайн”. Канешне, такую помсту нельга назваць раўнацэннай. “Кэралайн” была знішчана байцамі канадаскага апалчэння, і менавіта з імі мусілі паквітацца “патрыёты”.

Адпаведны выпадак не прыйшлося доўга чакаць.
Чытаць далейCollapse )

“Пірат Біл” і параход “Сэр Роберт Піл”

(Пачатак тут)


Сярод самых зацятых аказаўся Уільям Джонстан, па мянушцы “Пірат Біл”, легендарная асоба для Вялікіх азёраў. Ён нарадзіўся ў 1782 годзе ў сям’і амерыканскіх лаялістаў, што перасяліліся ў Верхнюю Канаду падчас Вайны за незалежнасць ЗША. Першыя трыццаць гадоў свайго жыцця Джонстан быў узорным падданым брытанскай кароны. Прырода надзяліла яго велізарнай фізічнай сілай і крутым норавам. Была ў яго і камерцыйная хватка. У шаснаццаць гадоў Джонстан уладкаваўся на працу ў кузню, у дваццаць два – заняўся вытворчасцю поташу, а ў дваццаць чатыры – займеў уласную шхуну, на якой перавозіў тавары са Злучаных Штатаў у Верхнюю Канаду па возеры Антарыа. Як было заведзена сярод перавозчыкаў, не абышлося тут без кантрабанды, найперш гарбаты (а ў Верхняй Канадзе з-за непамерных увазных пошлін амаль уся гарбата была кантрабанднай). У свае трыццаць Джонстан быў ужо ўладальнікам крамы ў канадскім Кінгстане. У тутэйшым грамадстве ён меў выдатную рэпутацыю як паспяховы бізнэсмэн і добры сем’янін.

Уільям Джонстан


Чытаць далейCollapse )